Сёння ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта прайшла штогадовая акцыя па выбары студэнцкага атрада. Студэнтам была дадзена магчымасць не толькі напісаць заяву на ўступленне ў студатрад, але і задаць пытанні валанцёрам ВА/РК ГА «БРСМ», якія іх цікавяць.
Як паведамілі ў Штабе працоўных спраў ГрДУ імя Янкі Купалы, мэта акцыі – праінфармаваць студэнтаў аб магчымасцях працаўладкавання. Студэнцкі атрад - гэта не толькі спосаб заробку ў летні перыяд, але і магчымасць набыць новых сяброў. Штогод у складзе студэнцкіх атрадаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы працуюць сотні рабят.
Падчас акцыі «Выбіраем студатрад», якая працягнецца з лютага па чэрвень, будуць сфарміраваныя базы дадзеных студэнтаў, якія жадаюць працаўладкавацца ў вольны ад вучобы час. Варта адзначыць, што студэнцкі атрад – лепшы спосаб цікава і з карысцю правесці летнія вакацыі.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ўжо шмат гадоў трымае лідзіруючыя пазіцыі па выніках працы. Купалаўцы спрабуюць сябе ў педагагічным, будаўнічым, сэрвісным і вытворчым атрадах. А з тымі, хто яшчэ не вызначыўся з профілем атрада, валанцёры паразмаўлялі індывідуальна і дапамаглі з выбарам.
Запісацца ў студатрад можна праз адукацыйны партал ці асабіста ў галоўным корпусе. Усе падрабязнасціТУТ.