Сёння, 4 сакавіка, адбылася першая сесія Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання. Удзел у ёй прынялі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік і памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.
27 лютага адбылося пасяджэнне абласной выбарчай камісіі, якая, разгледзеўшы пратаколы аб выніках выбараў, зарэгістравала 60 дэпутатаў Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання. Старшынёй Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў абрана Алена Пасюта.
Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта абрана Старшынёй камісіі па сацыяльнай палітыцы і справах моладзі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў ужо другі раз. Віншуем Ірыну Фёдараўну з выбраннем!