У італьянскім Буста-Арсіцыа стартаваў міжнародны кваліфікацыйны турнір на Алімпійскія гульні 2024 года «Дарога бокса ў Парыж». Магістрант факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксей Алфёраў прымае ўдзел у спаборніцтвах у нейтральным статусе.
4 сакавіка Аляксей Алфёраў у першым раундзе вагавой катэгорыі да 80 кг супрацьстаяў Шабос Негматулоеў з Таджыкістана. Аднагалосным рашэннем суддзяў перамогу ў баі атрымаў купалавец (5:0). На стадыі 1/16 фіналу Аляксею будзе супрацьстаяць прадстаўнік Германіі Кевін Шуман, паядынак адбудзецца ў ранішняй праграме 8 сакавіка.