На Сусветным фестывалі моладзі ў горадзе Сочы паспяхова выступілі прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы ў складзе маладзёжнай зборнай «BeST» (Belarusian Student Team) па баскетболе 3х3 і паказалі ўражальныя вынікі.
Беларускія студэнткі паказалі, што яны сапраўдныя прафесіяналы ў сваёй справе, і змаглі дастойна прадставіць сваю краіну на міжнароднай арэне. Студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры Яўгенія Бярнацкая, студэнтка 1 курса інжынернага факультэта Аляксандра Палубок і студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры Лізавета Шышлюк у складзе маладзёжнай зборнай «BeST» перамаглі каманды Абхазіі (21:3), Арменіі (21:1), «ГЦ» (Расія) (10:6). У фінале саступілі камандзе «ГУТІД» (Расія) (11:15) і занялі другое месца. Трэніравалі купалаўцаў дацэнт кафедры спартыўных гульняў Валянціна Навойчык і старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Андрэй Навойчык.
Поспех купалаўцаў стаў не толькі сведчаннем спартыўнага таленту, але і яскравым прыкладам духу саперніцтва і імкнення да дасягнення пастаўленых мэт.
Гэты вопыт на Сусветным фестывалі моладзі ў Сочы стаў для беларускіх студэнтаў незабыўным і натхняльным. Бо спорт - гэта сродак аб'яднання і самаразвіцця.