У суботу ў цэнтры Гродна разгарнулася культурна-спартыўнае свята "Гродзенскі разгуляй", дзе гродзенцы праводзілі зіму. Да імпрэзы далучыліся і Купалаўцы, падрыхтаваўшы спартовую пляцоўку, на якой можна было згуляць у дартс, шахматы і шашкі і іншыя гульні. Акрамя таго, адбыліся творчыя выступленні студэнтаў, працавала інтэрактыўная забаўляльная пляцоўка. Таксама купалаўцы прынялі ўдзел у масленічным шэсці.