Ініцыятарам акцыі «З вясновым настроем!» на базе папраўчай установы адкрытага тыпу № 25 УДВП МУС па Гродзенскай вобласці для асуджаных жанчын стала першасная арганізацыя БСЖ Купалаўскага ўніверсітэта. Супрацоўнікі і студэнты факультэта эканомікі і кіравання падрыхтавалі для жанчын канцэртную праграму, запрасілі жадаючых у мабільны салон прыгажосці, дзе дзяўчынкі-студэнткі з задавальненнем стварылі для жанчын святочны вобраз.
Канцэртная праграма і салодкія пачастункі з пажаданнямі стварылі ўдзельніцам акцыі святочны настрой. Мабільны салон прыгажосці адчыніў дзверы для трох жанчын, якія засталіся вельмі задаволеныя. Удзельніцы акцыі атрымалі ў падарунак кветкі, створаныя студэнтамі.
Падобныя прымушаюць асуджаных жанчын задумацца над зробленым. І гэта добры ўрок для нашых студэнтаў. Некаторыя з асуджаных жанчын знайшлі ў сабе мужнасць і на асабістым прыкладзе расказалі, як неабдуманыя ўчынкі могуць прывесці да сумных падзей: наркотыкі, алкаголь, дэструктыўныя дзеянні, экстрэмізм… як вынік – загубленая маладосць і страчаныя гады жыцця.