Каманда студэнтаў факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы заняла ІІІ месца ў алімпіядзе па сацыякультурнай інклюзіі «Разам мы - сіла» ў рамках Міжнароднага форуму «Пераемная сістэма інклюзіўнай адукацыі: сучасны стан і перспектывы развіцця».
Форум прайшоў з 11 па 13 сакавіка на базе Казанскага інавацыйнага ўніверсітэта імя У.Р. Цімірасава з уключэннем адукацыйных арганізацый, навуковых калектываў Рэспублікі Татарстан, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь і замежных краін.
Місія форуму - прасоўванне каштоўнасцей і стратэгій інклюзіўнай адукацыі і сацыякультурнай інклюзіі, пашырэнне тэматыкі псіхолага-педагагічных даследаванняў у галіне інклюзіі, арганізацыя навуковага дыялога.
Алімпіяда «Разам мы - сіла», якая прайшла ў рамках форуму, дазволіла ўдзельнікам прадэманстраваць паспяховыя практыкі і распрацоўкі тэхналогій інклюзіўнай адукацыі ва ўмовах цыфравізацыі.
Усяго ў спаборніцтве прынялі ўдзел 18 каманд з Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.
Каманда купалаўцаў факультэта псіхалогіі пад чулым кіраўніцтвам Вольгі Бялавы, старшага выкладчыка кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі, прадэманстравала дастойны вынік. Віншуем!