У рамках развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з прадпрыемствамі і арганізацыямі рэальнага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь, а таксама прасоўвання яго навуковага і інавацыйнага патэнцыялу 25 сакавіка ў анлайн-фармаце адбылася рабочая сустрэча вучоных кафедры электронікі і электратэхнікі ўніверсітэта з прадстаўнікамі ААТ «Гомсельмаш».
Удзел у сустрэчы прынялі загадчык кафедры электратэхнікі і электронікі Андрэй Герман і старшыя выкладчыкі Андрэй Самародаў і Дзмітрый Заерка, а таксама кіраўнікі структурных падраздзяленняў універсітэта, адказных за камерцыялізацыю навукаёмістай прадукцыі, начальнік навукова-даследчай часткі Антон Глазеў і начальнік Цэнтра трансферу тэхналогій Алена Апякун.
З боку партнёраў да сустрэчы далучыліся прадстаўнікамі вядучага айчыннага прадпрыемства па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі ААТ "Гомсельмаш": галоўны канструктар па уніфікаваных сістэмах самаходных машын Алег Рэхліцкі і загадчык канструктарскага аддзела аўтаматызаваных і мікрапрацэсарных сістэм Вячаслаў Шкірскі.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы сумеснай работы па распрацоўцы і ўкараненні ў вытворчасць электроннай сістэмы, якая не мае аналагаў, накіраванай на павышэнне бяспекі эксплуатацыі сельскагаспадарчай тэхнікі, у першую чаргу, камбайнаў, пры правядзенні розных палявых работ.
Па выніках абмеркавання пытання былі вызначаны асноўныя напрамкі для далейшага фарміравання праекта, тэхнічнага задання па стварэнню сістэмы выяўлення людзей і жывёл у масіве кукурузы. Распрацоўка і далейшае ўкараненне гэтага тыпу сістэмы дэтэкцыі дасць магчымасць забяспечыць аўтаматычнае спыненне кормаўборачнай і збожжаўборачнай тэхнікі ў выпадку выяўлення людзей або жывёл у полі, што істотна павысіць агульную бяспеку эксплуатацыі дарагой сельскагаспадарчай тэхнікі і дасць магчымасць пазбегнуць трагедыі.
Вядучыя спецыялісты ўніверсітэта прадставілі магчымыя шляхі вырашэння пастаўленай праблемы, якія запатрабуюць правядзення папярэдніх навуковых даследаванняў.
ААТ "Гомсельмаш", у сваю чаргу, пацвердзіла гатоўнасць да ўдзелу ў гэтай распрацоўцы як арганізацыя-спажывец навукаёмістай прадукцыі, а таксама да наступнай апрабацыі і інтэграцыі сістэмы ў выпускаемую гатовую прадукцыю.
Дасягнутыя ў ходзе сустрэчы дамоўленасці леглі ў аснову плана далейшай сумеснай работы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і ААТ "Гомсельмаш".