У аўторак, 26 сакавіка, у інтэрнаце №2 куратары факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму правялі інтэлектуальнае спаборніцтва "Pro.Беларусь".
Грамадзянска-патрыятычная віктарына аб'яднала самых яркіх, разумных і натхнёных студэнтаў, якія заўсёды гатовы праявіць свае веды і з карысцю правесці вольны час.
Асноўны пасыл мерапрыемства – выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму моладзі, фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, паважлівага стаўлення да гісторыі і традыцый Рэспублікі Беларусь.
На працягу ўсяго мерапрыемства ў аўдыторыі панавалі невымоўныя эмоцыі: удзельнікі гарэлі жаданнем даказаць сваю эрудзіраванасць і начытанасць. Каманды спаборнічалі ў ведах па гісторыі Беларусі, у міфах і легендах роднага краю, згадвалі гарады па рэбусах, даведваліся пра славутасці і дасягненні нашай краіны.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі пазітыўныя эмоцыі і салодкія прызы ад факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, а найлепшым уручылі дыпломы пераможцаў.