Грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» штогадовае мерапрыемства, якое праводзіцца сярод студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» праводзіцца з 2015 года і з'яўляецца візітнай карткай нашага ўніверсітэта. Марафон - гэта цікавы, крэатыўны і шматгранны маладзёжны праект, які дазваляе студэнцкай моладзі ўсебакова развівацца, знаходзіць у сабе таленты і набываць новыя веды і ўменні.
Спаборніцтва стартавала ў лістападзе мінулага года і ўключыла некалькі цыклаў мерапрыемстваў. Цыкл інтэлектуальных мерапрыемстваў «Разам - за #веды і інтэлект»; цыкл творчых мерапрыемстваў «Разам - за #творчасць моладзі»; цыкл мерапрыемстваў ваенна-спартыўнага характару «Разам - у #абарону Айчыны»; цыкл мерапрыемстваў па выхаванні адказных адносін да сям'і «Разам - за #сямейныя традыцыі»; цыкл спартовых мерапрыемстваў «Разам - за #спорт і здароўе».
У рамках гэтых цыклаў каманды прайшлі праз цікавыя выпрабаванні, напрыклад, конкурс плакатаў «Мы ў памяці навечна захаваем», конкурс «Гаспадар і гаспадыня», конкурс па вырабе дэкаратыўных вырабаў з дрэва, конкурс «Веткі стрэлак» і многія іншыя.
На мінулым тыдні купалаўцы падвялі вынік маштабнага мерапрыемства і ўзнагародзілі пераможцаў на галоўнай сцэне ўніверсітэта. Трэцяе месца падзялілі каманды факультэта фізічнай культуры і інжынернага факультэта. Другое месца заняла каманда юрыдычнага факультэта. Перамогу ў конкурсе атрымала каманда факультэта біялогіі і экалогіі.
Пераможцам Цыкла інтэлектуальных мерапрыемстваў «Разам - за #веды і інтэлект» стала каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Перамогу ў Цыкле мерапрыемстваў ваенна-спартыўнага характару «Разам - у #абарону Айчыны» атрымала каманда ваеннага факультэта.
Пераможцам Цыкла мерапрыемстваў па выхаванні адказных адносін да сям'і «Разам - за #сямейныя традыцыі» стала каманда факультэта біялогіі і экалогіі.
У цыкле спартыўных мерапрыемстваў «Разам - за #спорт і здароўе» пераможцам стала каманда юрыдычнага факультэта
Пераможцам Цыкла творчых мерапрыемстваў «Разам - за #творчасць моладзі» стала каманда Гуманітарнага каледжа.
Віншуем пераможцаў!