29 сакавіка ў Свята-Елісавецінскім манастыры пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай прайшло пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. У мерапрыемстве прыняла ўдзел рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Тэма пасяджэння – «Грамадска-дзяржаўнае партнёрства ў захаванні духоўна-маральных каштоўнасцей сучаснага грамадства».
У фае залы пасяджэнняў была арганізавана мастацкая выстава работ майстроў і мастакоў-пачаткоўцаў «Святасць зямлі Беларускай». У якасці музычнага суправаджэння прадстаўлены кампазіцыі струннага квартэта выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
На пасяджэнні Прэзідыума прысутнічалі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Сімферопальскі і Крымскі Ціхан, старшыня Патрыяршага савета па культуры; прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы; Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі; кіраўнікі дзяржаўных органаў; старшыні абласных і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў; прадстаўнікі мясцовых органаў улады, устаноў адукацыі, грамадскіх аб'яднанняў; члены Маладзёжнага савета пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.
На сустрэчы ўзнімаліся важныя пытанні ўзаемадзеяння грамадскіх і дзяржаўных структур у падтрымцы і развіцці духоўна-маральных каштоўнасцей у сучасным грамадстве. Удзельнікі абмеркавалі ролю царквы, адукацыі, культуры і іншых сфер у захаванні і перадачы традыцыйных каштоўнасцей наступным пакаленням.
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава выказалася аб важнасці захавання духоўных каштоўнасцей у сучасным свеце.
– Духоўна-маральныя каштоўнасці дапамагаюць ствараць базіс грамадзянскай ідэнтычнасці – датычнасць і гонар за сваю Радзіму, павага да яе гісторыі. Выхаванне на аснове гэтых каштоўнасцей далучае да культурных традыцый свайго народа, садзейнічае развіццю працавітасці, павагі да людзей, прывівае любоў да сям'і, Айчыны, навакольнага свету. Дзякуючы духоўна-маральнаму выхаванню фармуюцца пачуцці сумленнасці, спачування, суперажыванні і даверу, выяўляюцца высокія маральныя якасці – дабрыня, міласэрнасць, сумленнасць, справядлівасць. Усё тое, што называецца чалавечнасцю, – падкрэсліла Наталля Качанава.
Пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Свята-Елісавецінскім манастыры стала важным крокам да ўмацавання ўзаемадзеяння розных сфер грамадства ў мэтах захавання і развіцця духоўна-маральных каштоўнасцей. Сустрэча паказала, што толькі аб'яднаўшы намаганні, можна дасягнуць поспеху ў гэтай важнай галіне.