Па выніках пасяджэння Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 3 красавіка 2024 года вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук прысуджана Вользе Макавецкай, старэйшаму выкладчыку кафедры вышэйшай матэматыкі міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска – Расійскі універсітэт».
Абарона дысертацыі на тэму «Перыядычная краявая задача для абагульнення матрычнага дыферэнцыяльнага ўраўнення Рыкаці» адбылася 22.12.2023 у савеце Да 02.14.02 пры ГрДУ імя Янкі Купалы. Навуковы кіраўнік – Валерый Лапцінскі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт».