Мэта мерапрыемства - папулярызацыя здаровага ладу жыцця і інфармаванне студэнцкай моладзі па пытаннях рэпрадуктыўнага здароўя і прафілактыкі анкалагічных захворванняў.
У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Маці і дзіця», а таксама прадстаўнікі іншых універсітэтаў. Мерапрыемства аб'яднала больш за 180 студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта. Дыялогавая пляцоўка прайшла ў анлайн і афлайн фармаце.
Марына Карпіцкая, старшыня пярвічнай арганізацыі БСЖ Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, прывітала ўсіх прысутных. Яна расказала аб створаных у краіне сацыяльных умовах, якія накіраваны на падтрымку інстытутаў мацярынства і сям'і, а таксама аб існуючых праграмах фінансавага садзейнічання сем'ям Рэспублікі Беларусь.
Таксама на сустрэчы было падкрэслена, што «Беларускі саюз жанчын» праводзіць мерапрыемствы грамадзянска-патрыятычнага выхавання, арганізуе дабрачынныя вечарыны ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва, дапамагае развіццю жаночага прадпрымальніцтва і лідэрства, фарміраванню сямейных каштоўнасцей.
Дарэчы, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы рэалізуюцца грамадскай арганізацыяй такія праекты, як «Мой стыль жыцця сёння - маё здароўе і поспех заўтра», «Здаровы я - здаровая сям'я», а таксама праводзяцца акцыі да дня сям'і «Мы разам» і «Алея бацькоўскай славы».
На акцыі ўзнімаліся пытанні аб важнасці сям'і, мацярынства, здаровага ладу жыцця. Кацярына Ліхачова, намеснік кіраўніка Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, расказала аб сацыяльнай падтрымцы, якую аказвае дзяржава сем'ям. Святлана Віктар, навуковы супрацоўнік лабараторыі рэпрадуктыўнага здароўя, паведаміла інфармацыю пра рэпрадуктыўнае здароўе жанчыны і дала парады па падтрыманні здаровага ладу жыцця. Таксама на мерапрыемстве выступіла студэнтка 3-га курса педагагічнага факультэта Марыя Піхцерава, сям'я якой стала ўдзельнікам конкурсу «Сям'я года - 2019». Дзяўчына падзялілася гісторыяй сваёй сям'і.
Акцыя «Быць мамай - крута!» завяршылася прапановай далучыцца да каманды валанцёраў, а таксама стаць сябрамі «Беларускага саюза жанчын».