Запрашаем усіх неабыякавых купалаўцаў далучыцца да Усенароднага дабрачыннага праекту, абвешчанага Фондам Аляксея Талая, “Жывая памяць удзячных пакаленняў” па зборы манет для вырабу аднайменнага архітэктурнага збудавання. Гэты знак - сімвал памяці аб усіх, хто ваяваў і здабываў Вялікую Перамогу, смутку аб тых, каго загубіла вайна, урачыстасці жыцця і будучых пакаленняў, якім завешчана жыць і ствараць на мірнай беларускай зямлі.
Першы народны памятны знак быў устаноўлены ў Парку Перамогі горада-героя Мінск у Год гістарычнай памяці. У гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 2024 годзе ўстаноўка памятнага знака плануецца каля патрыятычнага цэнтра ў горадзе-героі Брэст.
Вынік праекта - усталяванне памятнага знака на Паклоннай гары ў горадзе-героі Масква 9 мая 2025 да 80-годдзя Вялікай Перамогі над фашызмам.
Адзначым, што капсула для ахвяраванняў будзе размешчана на першым паверсе навучальнага корпуса нумар 1 па вул. Ажэшкі, 22.