У красавіку 2024 года падведзены вынікі Міжнароднага конкурсу графічнага дызайну «Gagarin Design Award 2023», у якім прыняла ўдзел Дар'я Бандарэнка, студэнтка 4 курса факультэта мастацтваў і дызайну.
Удзельнікам прапаноўвалася распрацаваць графічны плакат у свабоднай тэхніцы на розныя тэмы: «Засваенне Месяца», "Першы палёт чалавека ў космас», «Падарожжа за гранню магчымага».
Дар'я Бандарэнка заняла прызавое III месца са сваёй працай «Да зорак». З галерэяй работ Міжнароднага конкурсу графічнага дызайну «Gagarin Design Award 2023» можна азнаёміцца тут.
Па выніках удзелу былі арганізаваны выставы ў Цэнтры «Касманаўтыка і авіяцыя» на ВДНГ і ў Парку мастацтваў «Музеон» (г. Масква).
Конкурс накіраваны на выяўленне маладых талентаў у сферы графічнага дызайну, стварэнне магчымасці для рэалізацыі творчага патэнцыялу, развіццё сусветнай супольнасці графічных дызайнераў для абмену вопытам і ідэямі, а таксама папулярызацыю асобы Юрыя Гагарына і яго ўкладу ў развіццё сусветнай касманаўтыкі.