Фонд Аляксея Талая запусціў Усенародны дабрачынны праект «Жывая памяць удзячных пакаленняў» па зборы манет для вырабу аднайменнага архітэктурнага збудавання. Гэты знак - сімвал памяці аб усіх, хто ваяваў і здабываў Вялікую Перамогу, смутку аб тых, каго загубіла вайна, урачыстасці жыцця і будучых пакаленняў, якім завешчана жыць і ствараць на мірнай беларускай зямлі.
Прыняць удзел у праекце можа любы ахвочы! Капсула для ахвяраванняў размешчана на першым паверсе навучальнага корпуса нумар 1 па вул. Ажэшкі,22. Прыносіць можна самыя розныя манеты: сучаснага ўзору, замежныя моманты, манеты, якія выйшлі з абароту. Сёння раніцай, 12 красавіка, свой уклад унеслі ваенны факультэт і факультэт эканомікі і кіравання.
Першы народны памятны знак быў устаноўлены ў Парку Перамогі горада – героя Мінск у Год гістарычнай памяці. У гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 2024 годзе ўстаноўка памятнага знака плануецца каля патрыятычнага цэнтра ў горадзе-героі Брэст.
Вынік праекта – устаноўка памятнага знака на Паклоннай гары ў горадзе-героі Масква 9 мая 2025 да 80-годдзя Вялікай Перамогі над фашызмам.
Далучайцеся!