Група студэнтаў 3-га курса фізіка-тэхнічнага факультэта наведала цэнтр кампетэнцый РІПА ў Мінску пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры электратэхнікі і электронікі Андрэя Самародава.
У вучэбнай лабараторыі рэсурснага цэнтра былі праведзены лабараторныя заняткі па дысцыпліне "Мікрапрацэсарныя сістэмы кіравання прамысловых робатаў". Вучэбная лабараторыя рэсурснага цэнтра абсталявана прамысловымі кантролерамі фірмы Siemens мадэльнага шэрагу S7.
У ходзе выканання работ рабяты набылі навыкі напісання і адладкі праграм для прамысловых кантролераў на мове LAD у асяроддзі SIMATIC Manager, канфігурацыі кантролера і запісы праграмы ў прамысловы кантролер, спалучэння кантролера з перыферыйным абсталяваннем.
Для візуалізацыі распрацаванай праграмы выкарыстоўваліся модуль візуалізацыі "Easyport D16" і кампутарная праграма "Easyveep". Таксама нашы студэнты наведалі аб'яднаную выставу "Металаапрацоўка/Машынабудаванне/Зварка і рэзка", дзе азнаёміліся з рознымі тыпамі прамысловых робатаў, якія прымяняюцца ў прамысловасці. На выставе былі прадстаўлены робаты-маніпулятары, якія прымяняюцца для зварачных работ, робаты-маніпулятары па абслугоўванні металаапрацоўчых станкоў, прамысловыя праграмуемыя каляскі і іншае тэхналагічнае абсталяванне.