Узнагароджанне адбылося ў рамках фестывалю «Беларусь - мая песня», які прайшоў у Палацы Рэспублікі, дзе Гродзенская вобласць прадставіла гала-канцэрт «Прынёманне: зямля і людзі», удзел у якім прынялі больш за 50 лепшых творчых калектываў і каля тысячы выканаўцаў з розных куткоў рэгіёну.
Курсанты 4-га курса ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія ўваходзяць у склад пазаштатнай роты ганаровай варты ваеннага факультэта, прынялі ўдзел у рэспубліканскім фестывалі «Беларусь – мая песня», прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзя заснавання Гродзенскай вобласці.
Фестываль праходзіць з 2 лютага па 3 ліпеня ў Палацы Рэспублікі. На працягу гэтага часу гледачы могуць убачыць гала-канцэрты творчасці прадстаўнікоў кожнай вобласці. У канцэртах бяруць удзел прафесійныя і аматарскія калектывы, салісты, лаўрэаты міжнародных фестываляў і конкурсаў, якія прадстаўляюць вакальнае, харэаграфічнае і цыркавое мастацтва. У гэтым годзе фестываль адкрыла Віцебская вобласць, а ўжо 30 красавіка свае таленты пакажа Гомельская. Завершыцца ўсё грандыёзным гала-канцэртам усіх рэгіёнаў Беларусі.