Мерапрыемства было прымеркавана да 80-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці і 100-годдзя ўтварэння органаў гандлю Беларусі. Алея была высаджана на плошчы Дзекабрыстаў, акрамя таго паблізу ад пасадак былі ўстаноўлены лавачкі, на якіх змогуць адпачываць гродзенцы і госці горада, любуючыся прыгожымі дрэвамі.
Удзел у закладцы капсулы і пасадцы дрэў прынялі кіраўніцтва вобласці і горада, Міністэрствы антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі калектываў гандлёвых арганізацый, кіраўнікі і студэнты ўстаноў адукацыі. Удзел у акцыі прыняла дэлегацыя Купалаўскага ўніверсітэта на чале з рэктарам Ірынай Кітурка.
У рамках правядзення падрыхтоўчых работ па рэалізацыі такой выдатнай ініцыятывы гандлёвыя арганізацыі ў месцы высадкі дрэў устанавілі паркавыя лаўкі, аформленыя з адлюстраваннем сімволікі гэтых арганізацый.