Тыдзень сям'і прайшоў з 15 па 21 мая і аб'яднаў прадстаўнікоў усіх факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта.
У нашай краіне беражліва шануюць і захоўваюць сямейныя традыцыі. Беларусы перадаюць іх з пакалення ў пакаленне. Менавіта дзякуючы сям'і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт людзей.
Купалаўцы штогод актыўна ўключаюцца ў мерапрыемствы, якія праводзяцца ў рамках Тыдня сям'і, і гэты год не стаў выключэннем.
15 мая Тыдзень сям'і ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта адкрыла кніжная выстаўка “Сям'я – адзінства намераў і спраў”. На выставе купалаўцы прадэманстравалі свае вырабы, выкананыя ў розных тэхніках разам з дзецьмі і бацькамі.
16 мая на базе факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ў рамках святочных мерапрыемстваў прайшла інтэлектуальная гульня "Законы сям'і". Гульня была арганізавана юрыдычным факультэтам і сабрала 12 каманд.
17 мая ў рамках Тыдня сям'і - 2024 на факультэце гісторыі камунікацыі і турызму прайшла інтэлектуальная віктарына "Традыцыі беларускай сям'і". Віктарына аб'яднала студэнтаў розных спецыяльнасцей, а таксама зацікавіла і замежных студэнтаў. Рабяты з задавальненнем і цікавасцю адгадвалі традыцыі і абрады беларускіх сем'яў, традыцыйныя стравы, прыказкі аб сем'ях, перакладалі з беларускай мовы на рускую і шматлікае іншае. Усе каманды атрымалі зарад пазітыву і салодкія прызы. На педагагічным факультэце ў гэты ж час прайшла акцыя "Сям'я - гэта…", дзе кожны ўдзельнік выказаў словы кахання і падзякі сваім родным і блізкім.
У рамках цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў купалаўцы сталі ўдзельнікамі дыскусійнай пляцоўкі "Сям'я як канстытуцыйная каштоўнасць". У дыскусіі прынялі ўдзел студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце №2, а таксама кіраўнік прававога сектара Школы асветы ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Майсеева. Студэнты абмеркавалі пытанні традыцыйных сямейных каштоўнасцей і сямейнай палітыкі, аховы мацярынства і дзяцінства, здаровага ладу жыцця, а таксама роля сям'і ў фарміраванні перакананняў і маральных прынцыпаў чалавека.
Да святкавання Тыдня сям'і актыўна падключыліся навучэнцы Ваўкавыскага і Гуманітарнага каледжаў УА "ГрДУ імя Янкі Купалы". У каледжах прайшло мерапрыемства на тэму "Свет пачынаецца з сям'і" і промаакцыя "Мая сям'я - маё багацце". Мерапрыемствы былі накіраваны на фарміраванне ў вучняў адказнага стаўлення да стварэння моцнай сям'і. Будучым бацькам тлумачылі значнасць сям'і ў жыцці кожнага чалавека, традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, і выхоўвалі ў іх пачуццё кахання і павагі да родных і блізкіх. Асаблівую ўвагу надалі разуменню важнасці даверных і паважлівых узаемаадносін як асновы сямейнага дабрабыту.
Тыдзень сям'і для купалаўцаў завяршыўся яркай падзеяй - перамогай магістранткі Купалаўскага ўніверсітэта Веры Мартынавай і яе мужа на рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх сем'яў "Шчаслівыя разам" у Магілёве. Конкурс праходзіў на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій у Магілёве. Удзел у ім бралі сем каманд з Брэста, Горак, Гродна, Мінска і Магілёва. Конкурсная праграма была разлічана на тры дні, і за гэты час сем'і прайшлі нямала цікавых і захапляльных іспытаў.
Сёння, 21 мая, купалаўцы прымаюць удзел у Рэспубліканскім моладзевым форуме «Сэнс. Жыццё. Будучыня» ў Культурным духоўна-асветніцкім цэнтры «Каўчэг» у Мінску. Моладзі ўсёй краіны расказалі пра каштоўнасці сям'і, дапамаглі спазнаць чалавека з другога боку, і не дапусціць памылак у будучыні.
Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы Дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства "Пакроў", Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой.