Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 22 мая 2024 года вучоная ступень доктара гістарычных навук прысуджана Ірыне Кітурка, рэктару ГрДУ імя Янкі Купалы.
Абарона дысертацыі «Станаўленне і развіццё дзяржаўнай мытнай службы Вялікага Княства Літоўскага (1764–1795 гг.)» па спецыяльнасці 07.00.02 – айчынная гісторыя адбылася 29 лістапада 2023 года ў савеце па абароне дысертацый Д 01.40.01 пры Дзяржаўнай акадэміі навук Беларусі». Навуковы кансультант - Валянцін Голубеў, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык цэнтра гісторыі Беларусі IX-XVIII стагоддзяў і спецыяльных гістарычных навук дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".
Шчыра віншуем Ірыну Фёдараўну і жадаем новых навуковых здзяйсненняў!