Дэлегацыя Купалаўскага ўніверсітэта на чале з рэктарам Ірынай Кітурка знаходзіцца ў Кітаі з рабочым візітам. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі прарэктар па вучэбнай рабоце Лявонцій Паўлаў і старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Ванг Таа.
Важнай часткай рабочай паездкі стала наведванне Ірынай Фёдараўнай Форума Кітайска-Беларускай асацыяцыі ўніверсітэтаў - 2024, які праходзіць на базе Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта. Форум адкрылі міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец і намеснік міністра адукацыі КНР Чэнь Цзэ. Ірына Фёдараўна выступіла з дакладам на тэму «Праектаванне і рэалізацыя рэгіянальнага партнёрства: вопыт і перспектывы супрацоўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы з установамі адукацыі КНР».
Па выніках Форуму Кітайска-беларускай асацыяцыі ўніверсітэтаў праведзена 30 перамоваў з удзелам 60 універсітэтаў, падпісаны 12 пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж ВНУ Беларусі і Кітая, а таксама план па рэалізацыі флагманскіх праектаў на 2024-2025 гады.
Дарэчы, сёння дзейнічае больш за 700 пагадненняў і дагавораў аб супрацоўніцтве паміж установамі вышэйшай адукацыі дзвюх краін. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец на пасяджэнні кітайска-беларускай асацыяцыі ўніверсітэтаў.