Удзельнікі Рэспубліканскага агляду-конкурсу мастацкай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «АРТ-вакацыі» ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь!
Дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел у конкурсе ўзнагароджаны Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. А таксама купалаўцы заваявалі 8 дыпломаў І ступені ў намінацыях і Рэспубліканскім інтэрактыўным праекце «РЭЦЫТАЦЫЯ» і 5 дыпломаў ІІ ступені ў розных намінацыях. Больш падрабязна з пераможцамі можна пазнаёміцца ТУТ.
Рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі - 2024» прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Таленавітыя студэнты дэманстравалі сваё майстэрства ў рамках правядзення арт-марафонаў, творчых пляцовак, канцэртных праграм. Лепшыя творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы харэаграфічнага, вакальнага, фальклорнага, інструментальнага і тэатральнага жанраў сталі ўдзельнікамі гала-канцэрта.