У сераду, 12 чэрвеня, комплекснае фізкультурна-аздараўленчае мерапрыемства "Купалаўцы - за здаровы лад жыцця" аб'яднае студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў факультэтаў, структурных падраздзяленняў, а таксама каледжаў Купалаўскага ўніверсітэта.
Атрымаць асалоду ад яркіх спартыўных спаборніцтваў, сямейнай атмасферы і магчымасці паспрабаваць сябе ў розных відах спорту можна будзе 12 чэрвеня на спартыўнай базе факультэта фізічнай культуры ў 15.30 па вул. Захарава, 32.
У праграме спаборніцтваў прадугледжана дынамічная размінка, захапляльны майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе і дартс. Удзельнікі змогуць выбраць для сябе любы від спорту.
Фізкультурна-аздараўленчае мерапрыемства "Купалаўцы - за здаровы лад жыцця" праводзіцца штогод для папулярызацыі здаровага ладу жыцця, далучэння навучэнцаў і супрацоўнікаў да рэгулярных фізічных заняткаў.
Будзьце здаровыя, будзьце ў ЗОЖ-трэндзе! Заяўкі ўдзельнікаў мерапрыемства неабходна накіраваць да 10.06.2024 па электроннай пошце ў спартыўны клуб Akulich_ki@grsu/by.