Па традыцыі на пасяджэнні Савета ўніверсітэта ўшаноўвалі супрацоўнікаў, якія дасягнулі высокіх поспехаў у сваёй прафесійнай дзейнасці.
Ад імя ўсяго калектыву Купалаўскага ўніверсітэта першы прарэктар Аляксандр Карэўскі павіншаваў рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыну Кітурку з паспяховай абаронай дысертацыі і прысуджэннем вучонай ступені доктара гістарычных навук. Віншаванне для Ірыны Фёдараўны стала прыемным сюрпрызам! Аляксандр Яўгенавіч адзначыў, што на напісанне дысертацыі ў рэктара спатрэбілася 17 гадоў - гэта вялікая фундаментальная праца, якая ўнесла неацэнны ўклад у навукова-даследчае поле не толькі Беларусі, але і замежжа.
Ірына Фёдараўна павіншавала дацэнта кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўнанняў і алгебры Таццяну Андрэеву з прысуджэннем вучонага звання дацэнта па спецыяльнасці "Матэматыка", а дацэнта агульнавайсковай кафедры Аляксея Мілашэўскага з прысуджэннем вучонага звання дацэнта па спецыяльнасці "Радыётэхніка".
Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у навукова-педагагічную дзейнасць і падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў была ўзнагароджана Марыя Лойка, дацэнт кафедры замежных моў.
Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за плённую навукова-педагагічную дзейнасць і падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў былі ўзнагароджаны Ірына Калеснік, старшы выкладчык кафедры экалогіі; Юрый Тарасевіч, дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання.
Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за добрасумленную плённую працу і высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці былі ўзнагароджаны Людміла Нічыпар, вядучы юрысконсульт юрыдычнага аддзела; Кацярына Ціткова, спецыяліст 1 катэгорыі кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі; Жанна Хілюта, бібліёграф 1 катэгорыі інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела навуковай бібліятэкі.