11 чэрвеня ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылося адкрыццё выставы "Сабор беларускіх святых", адным з аўтараў якой з'яўляецца кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Горны.
Первая прэзентацыя выстава адбылася ў Купалаўскім універсітэце ў рамках навуковых чытанняў «Мітрапаліт Іосіф (Сямашка) (1798–1868): асоба і дзейнасць у кантэксце эпохі».
У экспазіцыі прадстаўлены жыццяпісы 12 святых, якія ўвайшлі ў склад Сабора і ў гонар якіх былі асвечаны храмы ў розных гарадах Беларусі. Выстаўка з'яўляецца сумесным праектам брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў горада Мінска, Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і арганізавана пры падтрымцы Мінскай духоўнай акадэміі.
Аўтары экспазіцыі – Аляксандр Горны, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Лідзія Кулажэнка, кандыдат гістарычных навук, удзельніца Братэрства ў гонар Віленскіх мучанікаў (прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска) ).
Адкрыў выставу ў Мінску старшыня Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Амвросій. Далей перад прысутнымі выступілі рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат багаслоўя архімандрыт Апанас (Сакалоў), старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па культуры і царкоўным мастацтве, дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын, першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Горны і старшыня Братэрства ў гонар Віленскіх мучанікаў Канстанцін Антановіч.
Трансляцыя адкрыцця выставы вялася на YouTube-каналах Беларускай Праваслаўнай Царквы і Мінскай духоўнай акадэміі. Выстаўка, арганізаваная ў сценах Мінскай духоўнай акадэміі, складаецца з дзвюх частак – ілюстраваных стэндаў, прысвечаных беларускім святым і кніжнай экспазіцыі.
У кніжнай экспазіцыі можна ўбачыць рэдкія і сучасныя выданні XIX-XXI стагоддзяў з жыццём святых, тэкстамі богаслужэнняў, мастацкія і энцыклапедычныя выданні. На кніжнай выстаўцы прадстаўлены выданні з фондаў бібліятэкі Мінскай духоўнай акадэміі і Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.
У ходзе наведвання выстаўкі ў чытальнай зале бібліятэкі можна праслухаць вінілавую кружэлку 1988 года «Пахвала Беларускім святым», якая змяшчае запісы паслання мітрапаліта Мінскага і Беларускага Філарэта, богаслужэнні ў свята Усіх Беларускіх святых у суправаджэнні хору Мінскага Свята-Духава8 чэрвеня1.
Наступным прыпынкам перасоўнай выставы "Сабор беларускіх святых" стануць парафіі Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.