У 2011 годзе быў зарэгістраваны інфармацыйны рэсурс - паўнатэкставая база даных «Працы вучоных установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», які штогод развіваецца і ўдасканальваецца.
У рэпазітары размяшчаюцца электронныя копіі навуковых прац, падрыхтаваных супрацоўнікамі ўніверсітэта: артыкулы, кнігі, навучальныя і вучэбна-метадычныя матэрыялы, матэрыялы канферэнцый, справаздачы, дысертацыі і іншыя віды дакументаў.
Навуковай бібліятэкай універсітэта ствараюцца новыя электронныя калекцыі, пашыраецца іх склад і тэматыка. Так, у 2021 база даных «Працы вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы» папоўнілася раздзелам «Студэнцкая навука», дзе размяшчаюцца навуковыя працы студэнтаў і магістрантаў універсітэта, у якім на дадзены момант больш за 9 000 публікацый.
Развіццё і папаўненне рэпазітара ўніверсітэта забяспечвае доступ да навуковых даследаванняў выкладчыкаў і навучэнцаў. Рэпазітар - галоўны спосаб распаўсюджвання і папулярызацыі навуковых дасягненняў купалаўцаў, што з'яўляецца адным з эфектыўных інструментаў прасоўвання ВНУ на міжнароднай арэне.