Ужо больш за 10 гадоў Гуманітарны каледж ГрДУ імя Янкі Купалы рыхтуе да Дня Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны праніклівую акцыю "Памяць". Штогод пастаноўка прысвечана пэўнай тэматыцы, і сёлета на мове тэатра будуць гаварыць аб аперацыі Баграціён.
Год за годам каманда аднадумцаў становіцца ўсё большай. Сёння творчы калектыў – гэта практычна ўвесь Гуманітарны каледж, студэнты і курсанты Купалаўскага ўніверсітэта. Навучэнцы і педагогі прыдумваюць і распрацоўваюць сцэнарый, касцюмы. Вынік кожнага выступлення - відэафільм, які ў верасні абавязкова паказваюць першакурснікам.
У гэтым годзе знамянальная дата - 80 гадоў з пачатку вызваленчай аперацыі «Баграціён». Не змяняючы традыцыі, новую гісторыю ўдзельнікі акцыі зноў раскажуць праз лёс чалавека. На гэты раз галоўным героем стане ваенны карэспандэнт Ілья Эрэнбург - аўтар першага ўжывання ў рускай літаратуры словазлучэння "Дзень Перамогі". Падчас вайны слова Эрэнбурга стала зброяй, яно надавала сіл і ўпэўненасці нашым салдатам падчас разлютаваных баёў і палохала нават самога Гітлера.
Акцыя адбудзецца 22 чэрвеня ў 23.00 ля Вечнага агню ў парку імя Жылібера. Уваход вольны! Станьце часткай гэтага неверагоднага прадстаўлення.