Да мемарыяльнай дошкі ахвярам генацыду ўсклалі кветкі памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Максім Варонін, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк, пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў, старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель, навучэнцы прававога класа гродзенскай СШ №28, студэнты юрыдычнага факультэта і студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, супрацоўнікі пракуратуры вобласці, работнікі турмы.
Генеральная пракуратура ў красавіку 2021 года ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. У аснову прынятага рашэння пакладзены звесткі аб гібелі мільёнаў беларусаў і іншых асоб у выніку зверстваў нямецкіх акупантаў і іх памагатых.
Пракурорамі і гісторыкамі ўстаноўлена, што менавіта ў гродзенскай турме нямецка-фашысцкія акупанты, а таксама іх памагатыя з ліку паліцыянтаў і членаў нацыяналістычных батальёнаў забівалі мірных грамадзян. Па розных ацэнках, на тэрыторыі турмы ў гады вайны фашысты расстралялі каля тысячы чалавек. Адных хавалі на невялікай глыбіні проста на месцы, другіх - вывозілі за межы горада.
У расследаванні справы па факце генацыду непасрэдны ўдзел прымаюць студэнты і выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта. Актыўнае ўзаемадзеянне купалаўцаў і пракурораў ідзе ў рамках рэалізацыі міждысцыплінарнага праекта "Генацыд беларускага народа: памяць і боль Гродзенскай зямлі", які быў запушчаны з мэтай вывучэння і захавання гістарычнай памяці аб генацыдзе беларускага народа, які адбыўся ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.