У нядзелю, 23 чэрвеня, у Гродне прыняў патрыятычную маладзёжную акцыю "Цягнік Памяці". Удзел у патрыятычным праекце бяруць 270 чалавек з Беларусі і іншых краін СНД.
Валанцёры факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Купалаўскага ўніверсітэта з радасцю і натхненнем сустрэлі ўдзельнікаў праекта на пероне чыгуначнага вакзала. Купалаўцы правялі аглядную экскурсію па цэнтры горада, а таксама спыніліся на знакавых славутасцях, без увагі гасцей не застаўся і галоўны корпус Купалаўскага ўніверсітэта.
Студэнт 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Расцілсаў Сіроцкі суправаджаў ганаровых гасцей праекта.
– Дадзены досвед працы ў такім «палявым» фармаце дазволіў мне як будучаму спецыялісту па інфармацыі і камунікацыі адтачыць свае навыкі ў фота і відэаздымцы. Было цікава ўзяць інтэрв'ю ў гасцей горада, - падзяліўся Расціслаў.
Малады чалавек зазначыў, што ўдзельнікаў праекта па прыездзе ў Гродна чакала цікавая праграма: пешая прагулка па гістарычным цэнтры горада, дзе ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з архітэктурай і гісторыяй. Пасля пешай экскурсіі па горадзе рабят чакала інтэрактыўная праграма на базе адпачынку "Прывал". Усе рабяты засталіся ў захапленні ад чароўнага каралеўскага Гродна.
За два тыдні моладзь наведае 13 гарадоў на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Гродна ж стаў другой кропкай у маршруце "Цягнікі Памяці".