Адкрыты конкурс прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Творчае спаборніцтва прайшло ў рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта «Дарогамі Перамогі».
27 чэрвеня на Савеце па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Купалаўскага ўніверсітэта адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў конкурсу відэаролікаў, прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Мэта конкурсу - захаванне і ўвекавечанне памяці аб праяўленым у гады Вялікай Айчыннай вайны гераізме; выхаванне ў навучэнскай моладзі пачуцця патрыятызму і гонару за подзвігі воінаў-герояў; захаванне ваенна-гістарычнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
Удзел у конкурсе прынялі 120 прадстаўнікоў навучэнскай моладзі Гродзенскай вобласці. Маладым людзям неабходна было зняць відэаролік, які раскрывае тэму «Вызваленне Гродзенскай вобласці» па адной з наступных намінацый: інтэрв'ю з ветэранам (успаміны аб вайне і аб вызваленні раёна); кінарыс «Памятныя месцы перамогі» (экскурсія, памятныя мясціны, помнікі і інш.); «Захоўваем гісторыю» (музеі, пераможныя рэліквіі); «Пераможная гісторыя маёй малой радзімы»; «Гісторыя перамогі ў маёй сям'і».
Падчас цырымоніі ўзнагароджання пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы і памятныя прызы ад адміністрацыі ўніверсітэта. Былі сказаны цёплыя словы падзякі за праведзеную працу і важны ўклад у захаванне гістарычнай памяці. Віншуем пераможцаў і прызёраў!