Прадстаўляем праграму святочных мерапрыемстваў у горадзе Гродна, прысвечаных Дню Незалежнасці і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў «80 ГАДОЎ МІРНАГА ЖЫЦЦЯ».
Святочныя мерапрыемствы стартуюць з 10.00. У парку Жылібера пройдзе ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да помніка савецкім воінам і партызанам.
У 11:00 запрашаем супрацоўнікаў, студэнтаў і выкладчыкаў Купалаўскага ўніверсітэта стаць удзельнікамі мітынгу «Мы зможам усё, калі мы разам!», які пройдзе на плошчы Леніна.
Пачынаючы з 12:00, у парку будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі: майстар-класы, выставы-продажы, анімацыйныя праграмы, шоу роставых лялек і мыльных бурбалак, паказальныя выступленні МНС, ДАІ і Дэпартамента аховы.
На вуліцы Савецкай можна будзе прасачыць гісторыю развіцця і станаўлення прадпрыемстваў Гродзенскага рэгіёна. На плошчы Савецкай будзе працаваць спартовае мястэчка, дзе ўсе жадаючыя змогуць праверыць сваю спартовую форму і выпрабаваць сілу духу.
Асноўныя мерапрыемствы разгорнуцца на плошчы Леніна: тут пройдуць выступленні розных артыстаў і калектываў, а адметнасцю вечарыны стане канцэрт расійскага выканаўцы Ігара Нікалаева, які пачнецца ў 22:00.
Кульмінацыяй свята стане выкананне дзяржаўнага гімна ў рамках акцыі «Праспяваем гімн разам».
З радасцю запрашаем далучыцца купалаўцаў да шматгадовай і ўнікальнай патрыятычнай беларускай традыцыі, якая з'яўляецца брэндам і асаблівым знакам свята!