У Купалаўскім універсітэце працягваецца прыём дакументаў для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі. Працягнуць навучанне па адукацыйных праграмах магістратуры ў 2024 годзе можна па 26 спецыяльнасцях.
Упершыню ў 2024 годзе адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасцях 7-060412-01 «Менеджмент» і 7-060412-04 «Маркетынг».
У ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавана электронная чарга на сайце abit.by у раздзеле «Майстар», з дапамогай якой кожны абітурыент можа выбраць час, зручны для асабістага візіту і падачы дакументаў у прыёмную камісію ўніверсітэта.
Уступныя іспыты для абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі, пройдуць у адпаведнасці з зацверджаным раскладам 6, 9 і 10 ліпеня. Кансультацыя ў вочнай форме пройдзе 5 ліпеня, з відэакансультацыяй можна азнаёміцца на сайце abit.by, раздзел «Майстар».
Залічэнне ў лік студэнтаў для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пройдзе 13 ліпеня, на платнай аснове - 15 ліпеня.
Прыём дакументаў для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне ступені «Магістр», праходзіць у ГрДУ імя Янкі Купалы з 27 чэрвеня па 5 ліпеня (3 ліпеня - выхадны дзень) з 9.00 да 18.00 па адрасе вул. Леніна, 32.
З умовамі і парадкам прыёму, пералікам спецыяльнасцей, форм і тэрмінаў навучання, спісам неабходных дакументаў, праграмамі ўступных іспытаў і іншай карыснай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце abit.by, раздзел «Майстар».