Дакументы на вочную і завочную формы атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі ў Купалаўскім універсітэце ў першы дзень падалі 706 абітурыентаў.
З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першага дня прыёмнай кампаніі, 94 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных іспытаў, 8 паступаюць па-за конкурсам.
133 абітурыенты маюць агульную суму балаў 300 і вышэй. Максімальная колькасць балаў 395 у абітурыенткі юрыдычнага факультэта Ягоравай Лізаветы Дзмітрыеўны.
Нагадваем, што прыём дакументаў для асоб, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай і спартыўна-педагагічнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку і паступаючых у адпаведнасці з абзацамі 14 і 20 пункта 23 Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, завяршаецца ў нядзелю 14 ліпеня ў 18:00. Гутарка для такіх абітурыентаў будзе праведзена 15 ліпеня.
Прыём дакументаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, а таксама на платнай аснове пры паступленні на спецыяльнасці, на якія здаюцца ўступныя іспыты ў ГрДУ імя Янкі Купалы, прадоўжыцца да 17 ліпеня ўключна.
Трэба адзначыць, што для абітурыентаў, якія прайшлі рэгістрацыю ў Лічбавым кабінеце абітурыента, прымацавалі для папярэдняй праверкі свае дакументы і зарэгістраваліся ў электроннай чарзе, час, затрачаны на падачу дакументаў, быў мінімальны.
Важна звярнуць увагу, што рэгістрацыя ў Лічбавым кабінеце абітурыента прадугледжвае абавязковую асабістую падачу арыгіналаў дакументаў у прыёмную камісію па адрасе: вул. Леніна, 32.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных іспытаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life: +375 (25) 77 44 500