Сярод рабят, якія паступілі і папоўнілі Купалаўскую сям'ю, дзяўчат больш, чым юнакоў, больш за 75 працэнтаў першакурснікаў гэтага года - з Гродна і Гродзенскай вобласці.
У 2024/2025 навучальным годзе да ліку купалаўцаў далучацца 2379 першакурснікаў: 1381 студэнт будзе навучацца за кошт сродкаў бюджэту, 998 - на платнай аснове. Сярод першакурснікаў 974 юнакоў, 1405 дзяўчат. Кожны пяты першакурснік (411 чалавек) залічаны без уступных іспытаў.
Найвышэйшы бал (398) у Марцінаўскай Ганны, якая паступіла на спецыяльнасць "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый". 315 чалавек маюць асаблівыя заслугі: медаль або дыплом
з адзнакай, а чвэрць першакурснікаў - 604 - паступілі з агульнай сумай балаў звыш 300. Прыемна, што пачнуць спасцігаць азы прафесіі ў Купалаўскім універсітэце 2 пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды, 13 пераможцаў III (абласнога) этапу рэспубліканскай дыпломнай 2 выпускнікі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы залічана 193 чалавекі.
Сярод першакурснікаў-купалаўцаў 39 выпускнікоў педагагічных і спартыўна-педагагічных класаў, якія паступілі па субяседванні.
77,81% першакурснікаў 2024 года пражываюць у Гродне і Гродзенскай вобласці, 22,19% - у іншых рэгіёнах Беларусі.