6 жніўня каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы залічылі навучэнцаў на 1 курс дзённай формы навучання за кошт сродкаў бюджэту на ўсе спецыяльнасці.
Па выніках залічэння ў Гуманітарны каледж УА “ГрДУ імя Янкі Купалы” першакурснікамі сталі 285 чалавек, з іх 100 чалавек выбралі спецыяльнасць “Дашкольная адукацыя”, 80 – спецыяльнасць “Навучанне фізічнай культуры”, 50 – “Дызайн (графічны)”, 25 – “ Музычная адукацыя", і 30 сталі студэнтамі спецыяльнасці «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання».
На спецыяльнасці Тэхналагічнага каледжа УА "ГрДУ імя Янкі Купалы" - "Вытворчасць неарганічных, хімічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў", "Мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання", "Тэхнічная эксплуатацыя абсталявання аўтаматызаваных тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей", "Тэхналагічнае забеспячэнне машынабудаўнічай вытворчасці", " Тэхнічная эксплуатацыя абсталявання для вырабу хімічных прадуктаў і будаўнічых матэрыялаў», «Дрэваапрацоўчыя вытворчасці», «Будаўніцтва і эксплуатацыя сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення», «Мантаж і эксплуатацыя сістэм цеплагазабеспячэння і вентыляцыі», а таксама «Тэставанне праграмнага забеспячэння», «Распрацоўка і суправаджэнне праграмнага забеспячэння інфармацыйных сістэм» – сёлета было залічана 270 першакурснікаў, з якіх 245 чалавек паступілі на аснове агульнай базавай адукацыі і 25 – на аснове агульнай сярэдняй адукацыі.
У Ваўкавыскі каледж УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» на 1 курс на спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя», Абслуговая праца і выяўленчая творчасць», «Навучанне замежнай мове (англійская, нямецкая)», «Дашкольная адукацыя», «Арганізацыя турыстычных паслуг» , “Педагагічнае суправаджэнне” было залічана 200 чалавек, з якіх на аснове агульнай базавай адукацыі 175 чалавек і 25 – на аснове агульнай сярэдняй адукацыі.
Спецыяльнасці Лідскага каледжа УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" - "Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт транспартных сродкаў", "Абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў" і "Тэхнічная эксплуатацыя сродкаў вылічальнай тэхнікі", "Тэхнічная эксплуатацыя прыбораў і апаратаў", "Дашкольная адукацыя", "Пачатковая адукацыя", "Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў", "Планаваэканамічная і аналітычная дзейнасць" - выбралі 325 чалавек на аснове агульнай базавай адукацыі.
Больш падрабязную інфармацыю аб залічэнні за кошт сродкаў бюджэту ў каледжы Купалаўскага ўніверсітэта можна знайсці на сайтах: gumcol.grsu.by, tk.grsu.by, vk.grsu.by, ltk.grsu.by.