7 верасня ў самым сэрцы горада Мінска, ва ўтульным і прасторным Батанічным садзе, разгарнуўся Фестываль навукі! Гэта падзея сабрала пад сваім сцягам маладых вучоных, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў Купалаўскага універсітэта. Пад кіраўніцтвам старшыні Савета маладых вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандра Горнага яны прадставілі шырокай публіцы свае навуковыя распрацоўкі.
Як адзначыла старшыня СНТ Купалаўскага ўніверсітэта Ульяна Катляр, на Фестывалі навукі ёсць магчымасць даведацца пра актуальныя дасягненні навукі і тэхналогій, задаць пытанні вядучым экспертам і пашырыць свае гарызонты.
Гэтая унікальная падзея сабрала навукоўцаў, студэнтаў і ўсіх аматараў навукі, каб падзяліцца ведамі, новымі адкрыццямі і натхніць будучае пакаленне даследчыкаў.
Фестываль стаў не толькі пляцоўкай для абмену ведамі, але і прасторай натхнення і заахвочвання маладых розумаў да далейшых навуковых адкрыццяў.