Студэнты 3 курса факультэта фізічнай культуры Аляксей Алфёраў і Яўген Кармільчык увайшлі ў склад зборнай Беларусі, якая прадстаўляе нашу краіну на Чэмпіянаце свету па боксе, які праходзіць у Сербіі з 25 кастрычніка па 6 лістапада. Рабяты выдатна сябе паказваюць! Яны выйшлі ў паўфінал і ўжо забяспечылі сабе "бронзу" на гэтых спаборніцтвах.