Нягледзячы на эпідсітуацыю і адсутнасць магчымасці зрабіць масавае свята, ва ўніверсітэце пастараліся стварыць урачыстую атмасферу. Сёння праходзяць мерапрыемствы на факультэтах, а ў кожным з карпусоў студэнты і не толькі атрымалі салодкія падарункі ад кіраўніцтва ўніверсітэта ў рамках акцыі «Святочны торт». Адмысловай неспадзёўкай стала акцыя «Адзін дзень з рэктарам», дзякуючы якой у студэнта 1 курса юрыдычнага факультэта Ягора Галавача і студэнткі 3 курса факультэта мастацтваў і дызайну Ганны Іалоп з'явілася магчымасць пазнаць, як праходзіць працоўны дзень у кіраўніка іх alma mater. Рабяты актыўна праяўляюць сябе ва ўніверсітэцкім жыцці і з'яўляюцца членамі Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.