Навучальны семінар “Методыка прымянення электронных сродкаў навучання на занятках па спартыўна-педагагічных дысцыплінах” быў праведзены ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (БДУФК) у рамках дамовы аб супрацоўніцтве паміж ГрДУ імя Янкі Купалы і БДУФК.
Вучэбныя заняткі праводзіў дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін, кандыдат педагагічных навук Віталь Уладзіміравіч Храмаў. Дадзены семінар з’яўляецца элементам сумеснай працы спецыялістаў універсітэта па ўкараненні электронных сродкаў навучання ў практыку падрыхтоўкі будучых спецыялістаў фізічнай культуры і спорту. Выкладчыкі кафедр, якія забяспечваюць навучанне студэнтаў тэорыі і методыцы выкладання відаў спорту, вывучалі тэхналогію ўкаранення і прымянення электронных вучэбна-метадычных дапаможнікаў, якія распрацаваны ў ГрДУ імя Янкі Купалы.