Канцэрт гродзенскіх бардаў Таццяны Салаўёвай і гурта «AVI TRIO» адбыўся ў галерэі «У майстра». Музыкі прадставілі на суд слухачоў новыя апрацоўкі беларускіх народных песень.
Таццяна Салаўёва больш вядома гродзенцам як выканаўца бардаўскай песні, аднак і беларускія народныя песні ў яе выкананні гучаць пяшчотна і пранікнёна. Актыўна і плённа Таццяна супрацоўнічае акадэмічнымі музыкамі і харэаграфічнымі калектывамі. Лаўрэат і прызёр беларускіх, украінскіх і польскіх фестываляў бардаўскай, акустычнай і этнічнай музыкі.
Гурт «AVI TRIO» з’явіўся не так даўно, але і яго ўдзельнікам (Алеся Медзвядзюк, Віталь Буйвід, Ігар Адасік) ёсць чым ганарыцца: перамога ў фестывалі «Новаее пакаленне» (Зэльва), удзел у фестывалі сярэднявечнай і этнічнай музыкі (Гродна). У сваёй творчасці малады гурт спалучае аўтэнтычныя тэксты беларускіх народных песень і сучасную манеру іх выканання. Для гутра характэрна выкарыстанне як традыцыйных беларускіх інструментаў, так і экзатычных інструментаў народаў свету.
У якасці запрошанага госця на канцэрце прысутнічаў лідскі музыка, мультыінструменталіст, знакаміты вырабам разнастайных музычных інструментаў, лідэр гурта «Немо» – Аляксандр Блахін.
Студэнтам 4 курса спецыяльнасці «Гісторыя» пашанцавала: яны змаглі не толькі паслухаць цудоўную музыку і пазнаёміцца з разнастайнымі музычнымі інструментамі, але і паспрабаваць сябе ў ролі перкусіяністаў.
Со всеми новостями факультета истории, коммуникации и туризма можно ознакомитьсяа здесь.