Літоўскія госці пабывалі таксама ў Цэнтры літоўскай мовы і культуры, які створаны ў ГрДУ у 2010 годзе.
Генеральны консул Літоўскай Рэспублікі ў г. Гродна Аўшра Чарнявічэне, консул Дале Міцкене, выкладчык літоўскай мовы Цэнтра асветы г. Друскінінкая Пятрас Сточкус сустрэліся з рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Яўгеніям Аляксеевічам Роўбай і абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва ў галіне адукацыйных і культурных праектаў.
Літоўскія госці пабывалі таксама ў Цэнтры літоўскай мовы і культуры, які створаны ў ГрДУ у 2010 годзе. Тут прайшла сустрэча са студэнтамі філалагічнага факультэта і факультэта турызму і сервісу, якія вывучаюць літоўскую мову.
На сустрэчы прысутнічалі дэкан філалагічнага факультэта Іна Самсонаўна Лісоўская, загадчыца кафедры англійскай філалогіі Вольга Леанідаўна Малышава. Падчас абмеркаванняў планаў сумеснай працы было вырашана правесці ўвосені 2012 года Дні літоўскай мовы і культуры ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Адбылася таксама сустрэча Генеральнага консула Літоўскай Рэспубліцы ў горадзе Гродна з прарэктарам па вучэбнай працы Юрыем Альфрэдавічам Вайтукевічам. Генеральнаму консулу былі прадстаўленыя міжнародныя праекты, якія ажыццяўляе ГрДУ з літоўскімі партнёрамі, абмеркаваныя праекты акадэмічных абменаў, а таксама праекты трансмежнага супрацоўніцтва.