Філалагічны факультэт запрашае усіх, хто цікавіцца гісторыяй узнікнення і развіцця славянскага пісьма, славянскімі мовамі і літаратурамі, далучыцца да святкавання Дня славянскага пісьменства і культуры, які адзначаецца ў славянскіх краінах 24 мая і прысвячаецца памяці святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла.
У праграме мерапрыемства:
- літаратурна-музычная кампазіцыя “Спачатку было СЛОВА” (25.05.2022, 13.30 – 15.00, Ажэшкі, 22, ауд. 218);
- інтэлектуальная гульня “Іду на ВЫ: Па слядах Кірыла і Мяфодзія” (25.05.2022, 15.20 – 16.20, Ажэшкі, 22, ауд. 218а);
- сумесная выстава «Святло славянскай кнігі», арганізаваная навуковай бібліятэкай ГрГУ і абласной бібліятэкай імя Я.Ф. Карскага (23.05.2022 – 25.05.2022, Ажэшкі, 22, чытальная зала);
- інтэрактыўная графічная майстэрня (24.05.2022 – 25.05.2022, 13.00 – 13.30, 15.00 – 16.45, Ажэшкі, 22, чытальная зала);
- а таксама ШЭРАГ ЦІКАВЫХ КОНКУРСАЎ. Прыняць удзел у конкурсах МОЖА КОЖНЫ! Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі філалагічнага факультэта і прызамі ад прафкама студэнтаў і БРСМ.
Актуальная інфармацыя пра конкурсы: глядзі нашу групу ў кантакце (ВК) “Дні славянскага пісьменства-2022” (Станілка Данііл/Хадароўская Ангеліна ГрДУ).
Больш падрабязную іфарамацыю можно паглядзець ТУТ.