Іван Якаўлевіч Лепешаў нарадзіўся 23 кастрычніка 1924 года ў вёсцы Іскозы Дубровенскага раёна Аршанскай акругі, дзе ў 1941-1943 гг. пражываў у акупацыі.
З чэрвеня 1944 па май 1945 года ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Ваяваў на 3-м Беларускім фронце. Быў паранены 23.10.1944 ва Усходняй Прусіі. З 1945 па 1947 гг служыў у Савецкай Арміі.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кенігсберга».
У 1949 годзе быў арыштаваны па абвінавачванні ў тым, што падчас нямецкай акупацыі Беларусі служыў у паліцыі. Правёў 6 гадоў (1949-1955) у працоўных лагерах на Далёкім Усходзе (Прыморскі край). У 1963 годзе рэабілітаваны.
З 1971 г. працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы выкладчыкам, дацэнтам (з 1973), прафесарам кафедры беларускай мовы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Доктар філалагічных навук (1985), прафесар (з 1986). Аўтар больш за 205 навуковых прац (з іх - 47 кніг), у тым ліку двухтомнага «Слоўніка фразеалагізмаў».
З узнагародных лістоў
Лепешаў Іван Якаўлевіч, радавы, кулямётчык. Удзельнік Айчыннай вайны з 1944 года. Удзельнічаў у прарыве абароны немцаў ва Усходняй Прусіі. У баі быў паранены. З'яўляецца прыкладным байцом ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы. Прадстаўляецца да ўзнагароджання медалём "За баявыя заслугі".
22 мая 1945 года.
Гвардыі радавы Лепешаў І. Я. на пасадзе наводчыка мінамётнага разліку 54-га стралковага палка 19-й гвардзейскай стралковай дывізіі 23 кастрычніка 1944 года ў 6 км ад горада Шталлупенена прыняў удзел у адбіцці 2 варожых контратак. Падпусціўшы пяхоту праціўніка на 200 метраў, ён дакладным агнём з мінамёта абрынуўся на ворага, прымусіўшы яго залегчы. У гарачыя хвіліны бою радавы Лепешаў замяніў выбыўшага са строю камандзіра разліку. А калі міны былі выдаткаваны, ён першым падняўся ў атаку на ворага і ў штыкавой сутычцы забіў 2 немцаў. Затым уварваўся ў населены пункт Гірынен, супрацьтанкавай гранатай падбіў варожы бронетранспарцёр і расстраляў уцякаючых з аўтамашыны немцаў.
У сутычцы на ўскраіне населенага пункта Гірынен 23 кастрычніка 1944 года атрымаў раненне ў вобласць паясніцы, агнём адбіваючы ворага да заканчэння бою. За стойкасць і мужнасць, праяўленыя ў баях, узнагароджаны Урадавай узнагародай - медалём "За адвагу".
31 кастрычніка 1946 года
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.