Марціросаў Гурген Амірханавіч нарадзіўся 15 лютага 1912 года ў вёсцы Чардахлы Елізаветпальскай губерніі. Ваяваў на Заходнім фронце, быў цяжка кантужаны, патрапіў у палон. Ваеннапалонным працаваў перакладчыкам. Кіраваў падпольнай групай. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І-й і 2-й ступені, ордэнам «Знак Пашаны», 13 медалямі, у тым ліку «За адвагу» і «За баявыя заслугі».