Лінёў Леанід Аляксандравіч нарадзіўся ў 1918 годзе ў Маскве. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: скончыў два ваенна-палітычныя вучылішчы, быў на Калінінскім і I-м Беларускім франтах. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I-й ступені. Дэмабілізаваўся з арміі ў 1946 годзе.
У 1949-1956 гадах працаваў старшым выкладчыкам, загадчыкам кафедры рускай літаратуры нашай ВНУ. У 1956-1962 гадах выкладаў у Кішынёўскім педагагічным інстытуце і Кабардзіна-Балкарскім універсітэце. У 1962 годзе аднавіў працу ў Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы на пасадзе дацэнта кафедры рускай і замежнай літаратуры. У 1964-1974 гадах - загадчык дадзенай кафедры. Прапрацаваў да 1988 года.
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.