Мельнікаў Мікалай Аляксандравіч нарадзіўся 26 лютага 1924 годзе ў вёсцы Броды Чавускага павета Гомельскай губерніі.
У 1940 г. паступіў на літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе ў складзе студэнцкага батальёна абараняў ад фашыстаў Магілёў. У партызанскім атрадзе «Беларусь» кіраваў аддзяленнем. Прымаў удзел у штурме Кенігсберга.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені (1985). З 1965 года працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы. У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па методыцы выкладання літаратуры. У 1989 -1993 гадах загадваў кафедрай рускай і замежнай літаратуры, дацэнт.
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.