Нікіцевіч Васіль Міхайлавіч нарадзіўся 17 жніўня 1925 года ў вёсцы Тураўшчына Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі. З 1942 па 1945 год прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнік вайны з Японіяй. Узнагароджаны медалём «За перамогу над Японіяй», ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені (1985).
У 1949 годзе Васіль Нікіцевіч скончыў філалагічны факультэт Казахскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1953 годзе абараніў кандыдацкую, а ў 1974 годзе - доктарскую дысертацыю. З 1974 г. працуе ў Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы. З'яўляецца заснавальнікам кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства і першым яе загадчыкам. Стваральнік новага кірунку ў лінгвістыцы - намінатыўнай дэрывацыі. Удзельнік Міжнароднага з'езда славістаў (Кіеў, 1984). Пад яго кіраўніцтвам абаронена 27 кандыдацкіх дысертацый. Доктар філалагічных навук, прафесар. Аўтар больш за 150 навуковых прац.
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.