Асокіна Кацярына Васільеўна нарадзілася 10 чэрвеня 1921 года ў Магілёве. У 1929-1938 гадах вучылася ў магілёўскай сярэдняй школе. У 1938 годзе паступіла ў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
З кастрычніка 1941 г. была медыцынскай сястрой у эвакуацыйным шпіталі № 1448. Са студзеня 1945 года - на 2-м Беларускім фронце.
Узнагароджана медалямі "За абарону Ленінграда" (1942/12/22), «За баявыя заслугі» (1945), «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», Ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені (1985) і інш .
У 1945 годзе вярнулася ва ўніверсітэт. Скончыла ў 1948 годзе. З 1948 па 1951 гг. вучылася ў аспірантуры ЛДУ. У 1951 годзе была скіраваная на працу ў Гродзенскі педагагічны інстытут. Працавала старшым выкладчыкам кафедры рускай і замежнай літаратуры да 1979 года.
Выдатнік народнай адукацыі.
Я – ленинградка!
Ленинград! Мой город навеки любимый!
Нас с тобой военная слила судьба.
Я твоя – и ленинградки имя
Я завоевала навсегда.
Для твоей защиты я окопы рыла,
На чердак взбиралась под сирены зов,
В госпитале раненых лечила –
За тебя в боях израненных бойцов.
Вместе мерзли мы зимой суровой,
Из опилок хлеб делили пополам,
А весною солнцу улыбаясь снова,
Я тебя от снега чисто убрала.
Для тебя на грядках свеклу я сажала,
Для тебя в лесу я напилила дров,
Для тебя ночами я стихи писала,
Но для чувства в песне не хватало слов...
Ленинград! Мой город – навсегда любимый!
Весь ты предо мной в белесой мгле:
Каменный, большой, неповторимый –
Самый лучший город на земле!
Е. Осокина. Весна 1943 г.
З ліста
Дарагая матуля!
Пасылаю табе ліст з аказіяй: эвакуіруецца партыя параненых нашага шпіталя. Заўтра з'язджае ў Саратаў наш Універсітэт. Я застаюся ў Ленінградзе, без Універсітэта, працягваю працаваць у шпіталі і паспрабую вынесці ўсё да канца. Дэмабілізавацца мне не ўдалося, зрэшты я не прыкладала да гэтага ніякіх намаганняў, усё роўна гэта бескарысна, амаль нікога не адпускаюць.
Ну, што ж, пажывём-пабачым. Можа, у гісторыі адзначаць нашую мужнасць. Я адчуваю сябе добра, добра працую. Асабліва не сумую, толькі тады, калі дае пра сябе ведаць ваенная дысцыпліна. Усё ж такі армія - заўсёды і ўсюды армія. Прывыкнуць да яе цяжка. Ну, родная, буду сканчаць, спяшаюся таму што. Пазаўчора адправіла табе ліст звычайным шляхам. Цяпер сказалі, што сёння адпраўкі не будзе, магчыма заўтра. Я табе яшчэ прапішу што-небудзь. Цалую моцна-моцна цябе і цётку Аню.
Кацюша
P.S. Учора была дома. Вера трохі спухла, але скача, як звычайна.
21.02.1942.
З узнагароднага ліста
Перавязачная медыцынская сястра Асокіна Кацярына Васільеўна працуе ў эвакашпіталі № 1448 бесперапынна з 1941 года. Як у цяжкіх умовах блакады ў г. Ленінградзе, так і ў перыяд наступальных баёў 2-га Беларускага фронту, не лічачыся з часам, працавала перавязачнай сястрой. Сваёй працай і дапамогай лекарам-хірургам забяспечыла найхуткае выздараўленне і вяртанне ў строй параненых воінаў Чырвонай Арміі.
9 мая 1945 года [1, с. 39; 5; 46; 47, с. 32–67].
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.