Пінчук Уладзімір Ільіч нарадзіўся 9 ліпеня 1918 года ў вёсцы Навасёлкі Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года.
Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі» (1944), ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені (1985). З 1949 года - старшы выкладчык, з 1955 года - загадчык кафедры фізічнага выхавання, з 1965 па 1978 год - старшы выкладчык дадзенай кафедры Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы.
З ўзнагароднага ліста
Узнагародзіць камандзіра вылічальнага аддзялення 2-га дывізіёна гвардыі яфрэйтара Пінчука Уладзіміра Ільіча за тое, што ён падчас баёў пры фарсіраванні ракі Вялікая і па авалоданні Псковам заўсёды своечасова і дакладна вырабляў тапаграфічную прывязку баявых парадкаў дывізіёна, неаднаразова падвяргаючыся ружэйны-кулямётнаму абстрэлу з боку праціўніка.
30 ліпеня 1944 года
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.